Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЭЭФЕКТЫЎНЫЯ СРОДКІ ЎКАРАНЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

Дата: 1 февраля 2019 в 09:21
ЭФЕКТЫЎНЫЯ СРОДКІ ЎКАРАНЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў
АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

Хай змалку прыйдзе да высновы,
Прызнанай людствам нездарма:
Мілей, чым гукі роднай мовы –
На свеце радасці няма.
Ніл Гілевіч
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства
з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў
сям’і. Дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай
адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі
рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення,
самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і
гістарычных каштоўнасцей народа. Мова выступае асноўным механізмам
этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе мова
служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які
заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе ў памяць пра студэнтаў, загінуўшых у
Бангладэшы, абараняючы права навучацца на роднай мове.
Мноства моваў Зямлі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Паводле
апошняга перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 мільѐнаў 58
тысяч (60%) жыхароў нашай краіны. Аднак размаўляе на ѐй толькі палова з іх.
Сѐння, на жаль, беларуская мова не папулярызуецца належным чынам
сярод устаноў дашкольнай адукацыі і бацькоў.
У Віцебску толькі адна ДУА ―Яслі-сад №72 г.Віцебска‖ цалкам
з’яўляецца беларускамоўнай.
Загадчыкі ўстаноў адукацыі звычайна адмоўна ставяцца да перспектывы
адкрыцця беларускамоўных груп. Галоўны іх аргумент – выхавальнікі не
валодаюць належным чынам беларускай мовай.
Аднак кіраўнік павінен арганізаваць для сваіх работнікаў метадычнае
суправаджэнне з мэтай удасканалення іх ведаў, у тым ліку і па беларускай мове.
Калі ѐн не ведае, як гэта зрабіць, то можа звярнуцца па кансультацыю ў раѐнны
аддзел адукацыі, Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі. У інстытуце на
павышэнні кваліфікацыі рэалізуецца праграма па вывучэнні, засваенні і
выкарыстанні беларускай мовы педагогамі: «Рэалізацыя асноўных палажэнняў
Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і
2
пунктуацыі»», «Шляхі і сродкі пашырэння сферы выкарыстання беларускай
мовы ў сістэме работы ўстаноў адукацыі», «Камунікатыўна-дыялагічная мадэль
навучання дзяцей дашкольнага ўзросту на беларускай мове», «Развіццѐ мовы ў
сучаснай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту», «Каштоўнасці культуры ў
сучасным адукацыйным працэсе».
Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў
адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні,
укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.
Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай
мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:
 арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы
навучання на бацькоўскіх сходах;
 правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па
развіцці беларускамоўных узаемаадносін (―Нацыянальнае адзенне‖,
―Вышыўка і карункі‖, ―Лялькі з саломы і лѐну‖, ―Вырабы з лазы (саломкі,
дрэва, гліны)‖, ―Беларускі раслінны роспіс‖, ―Беларуская народная
цацка‖, ―Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту‖);
 арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па
правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
 арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці
беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і
літаратуры;
 правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных
творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
 правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай
прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
 арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў,
падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з
асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і
значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай,
Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі;
народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і
рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.
Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны
матэрыял для гульневай дзейнасці:
Рухомыя гульні
―Садзі лянок‖, ―Гарлачык‖, ―Чарадзей‖, ―Гарады‖, ―А мы проса сеялі‖,
―Грушка‖, ―Пасадка бульбы‖, ―Змейка‖, ―Заінька ў садочку‖, ―Шышкі, жалуды,
арэхі‖, ―Паляўнічыя і качкі‖.
Дыдактычныя гульні
Малодшы ўзрост:
―Знайдзі прадмет па слове‖, ―Што ў мяшэчку‖, ―Ветлівыя словы‖.
Сярэдні ўзрост:
3
―Магазін‖, ―Разбяры посуд‖, ―Адгадай, што ў мяшэчку?‖, ―Агароднік‖,
―Што нам прывезлі калгаснікі?‖, ―Хто што робіць у весцы‖.
Старэйшы ўзрост:
―Што з чаго і як зроблена?‖, ―Каму што трэба‖, ―Хто знойдзе, няхай
возьме‖, ―Што я бачыў‖, ―Што схавана пад сурвэткай?‖, ―Паглядзі, спазнай і
назаві‖, ―У садзе, полі, агародзе‖, ―Гардэроб лялькі‖.
Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў
сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць
разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а
падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы
паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.
Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі
Індывідуальныя формы:
- стварэнне герба сям’і, радаводу;
- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;
- прыгатаванне страў беларускай кухні;
- мэтавыя прагулкі па горадзе;
- наведванне музеяў, выстаў;
- складанне апавяданняў на розныя тэмы;
- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;
- анкетаванне бацькоў.
Калектыўныя формы:
- кансультацыя ―Мая Радзіма-Беларусь‖;
- семінар-практыкум ―Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы‖;
- лекторый ―Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх
нашчадкаў‖;
- сямейны клуб ―Талака‖;
- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;
- круглы стол ―Мудраслоўе на кожны дзень‖, ―Як выхаваць беларуса‖;
- лекцыя-дыялог ―За талакою ўсѐй сям’ѐю‖ (аб працоўным выхаванні ў
сучаснай сям’і);
- забава ―За здаровы лад жыцця‖;
- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці,
жанчынамі года;
- вечарына ―Не пусцім наш род на звод‖;
- конкурс ―Дружна стане ў карагод наш славуты радавод‖;
- сумесныя народныя святы і абрады;
- гасцѐўня ―Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і‖;
- вечар-партрэт ―Куфэрачак сямейнага шчасця‖;
- вячоркі ―Сення ў нашай хаце свята‖;
- шоў-конкурс ―Вось такія пірагі!‖;
- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае
адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна-
прыкладное мастацтва і інш.) ;
4
- інсцэнізацыя казак і паданняў;
- школа маладых бацькоў (―Якая матка, такое і дзіцятка‖ – цыкл сустрэч з
маладымі сем’ямі).
- сямейны педсавет ―Вопыт выхавання дзяцей‖.
Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам
прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:
- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?
-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?
-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?
-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша
сям’я?
-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага
пакалення?
-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і
прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на
Саракі, Гуканне вясны і інш.)?
Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам
арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку.
Аддзелы адукацыі пачнуць адкрываць беларускамоўныя групы; кіраўнікі
правядуць анкетаванне, даведаюцца, якія пытанні цікавяць бацькоў;
педагагічныя калектывы створаць умовы для прадметна-гульнѐвага
развіваючага асяроддзя. І толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца
станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.