Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя " Роля беларускай песні ў фармiраваннi беларускага маўлення дашкольнiкаў»

Дата: 11 февраля 2019 в 12:15

КАНСУЛЬТАЦЫЯ

«Роля беларускай песнi

ў фармiраваннi беларускага маўлення дашкольнiкаў»

Маўленне- унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Развіццё розных формау дзейнасцi  вядзе да развiцця галоунага сродку- маулення. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальнікау далучаецца да паэзiі, музыкi ,адначасова вучыцца вырашаць. пры дапамозе роднай мовы. розныя маўленчыя задачы: камунікатыуныя, пазнавальныя і г.д.

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні  выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмімдзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымi рухамi пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль параллельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне не вялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць большлёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек. Напрыклад, у час разыгрывання народнай забаўлянкі "Кую, кую ножку" з дзецьмі двух-трох год малыя імітуюць падбіванне лялечнага чаравічка малаточкам. Маўленчая сітуацыя дазваляе дзіцяці зразумець зварот выхавальніка.

Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя. Напрыклад, калі мы прыносім цацачна коціка, паказваем яго дзецям, дапамагаем ім успомніць, як коцік вуркоча "мур-мур", а затым чытае калыханку: Прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, а значыць і калыханка, пакідаюць след у душы і памяці дзіцяці.

Маленькія дзецi удзельнічаюць у простых карагодных гульнях" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і між волі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.

У дашкольным выхаваннi удзяляецца мала увагi нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускi народ мае багатую фальклорную спадчыну. Вельмi добра падыходзiць музычны фальклор, якi па сваей прыродзе пранiзаны элеvентамi народнага тэатра, гульнямi, пантамiмай.У 1 и 2 малодшы групах неабходна чытаць вершы, забаулянкi,загадкi, казкi. Расказванне непяликiх па абему казак трэба суправаджаць iнсцэнiроукамi, што аблягчае дашкалятам iх успрыманне и разуменне, заахвоцицьда паутарэння слау, выразау, песенек.

Пястушкi выкарыстовываюцца у розных рэжымных момантах: Пад гуки гэтых вершау спецыяльна для дзяцей.дзецi ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыцце дзiцяцi становiцца цiкавейшым, ярчэйшым. У час расказвання пястушкi спярша выкарыстоуваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоу, улiчваюцца вопыт и веды дзяцей.

Калыханкi- першыя для дзяцей узоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых. Найчасцей героем калыханак бывае кот. Без ката не абыходзiлася нiводная хата, дзе- нiдзе ката сапрауды клалi улюльку, каб пасля дзiцяцi добра спалося. Яго клiчуць даламагчы закалыхаць малога, бо кот вельмi ласкавы. Таму часта на Беларусi бабулi гаварылi  «Я буду яму спяваць ката», а гэта адзначала « калыхаць дзiця песняй

 

На каточка  варкота,

На дзiцятка дрымота.

Прыдзi , каток, начаваць,

Дзiцятка калыхаць.

На дзiцятка дрымота,

Заснi, заснi, цiха спi.

Каток ,не бурчы,

Маіх дзеткаў

Не будзі, !

 

Яркуюакрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленн аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускiмiнаазвамi месяцау, дзен тыдня шнацыянальнымиi стрпвамi, значна пашыраецца актыуны слоунiк. Праз песню знаемiм выхаванцау з лепшымi рысамиi характару беларуса: шчырасцю, чуласцю сцiпласцю. Фальклорная песня дапамагае эмацыанальнай сферы дзяцей, падрыхтоувае да выканання пэуных сацыяльных роляу/

Каляндарна- абрадавая паэзія

Зімовыя песні

 

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі санёчках

У кужэльных
сарочках.
А санёчкі паламаліся,
А сарочкі памараліся

 

Калядкі

 Прыехала каляда  на белым кані…

Яе конічак– ясен месячык,

 Яе дужачка–– ясна зорачка.

 Яе вазочак з тоўстага лядку.

Яе кажушок з белага сняжку.

Веснавыя песнi.

 

 Прыдзі, прыдзі, вясна…

Прыдзі, прыдзі, красна

К нам у таночак

Прынясі нам збожжа

Прынясі нам красак,
Каб нам звіць вяночак.

Едзіць вясна, едзіць

На залатым кані

У зялёным саяні,

На сасе седзячы,

Сыру зямлю аручы,

 Правай рукой сеючы

А смыком скародзячы

Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкі,

 Частыя дажджочкі,

 Зялёныя травы,

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі.

Ой, вясна мая вясёлая

 Развесяліла ўсе горачкі,

 Усе горачкі, усе горачкі даліначкi

 

Летнія песні:
 

 

У полі жыта палавее.
У полі жыта палавее,
У багатага душа млее,
Што ў засеку жыта тлее.
А ў беднага радуецца,
А ў беднага радуецца,
Што новы хлеб гатуецца,
Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла маці жыта жаці…
Выйшла маці жыта жаці,
Стала сярпы перакладаці.
Няма сярпа залатога –
Жанца маладога.
Вышла свякроў жыта жаці,
Стала сярпы раскладаці.
Прыбыў сярпок залаценькі –
Жанец маладзенькі.

 

Восеньскія песні:
 

 

Ой, восень мая
Ой, восень мая,
Восень сцюдзёная,
Чаго ты рана захаладала.
Я й не раненька,
Я й не позненька, -
Калі мая пара прышла:
Лісточак апаў, зямельку ўслаў,
Вось мая і пара прышла.
Рэчкі сталі, пазамярзалі,
Во мая й другая пара.
Ай, восень, восень, макрота…
Ай, восень, восень, макрота * ,
Дзецюкам жаніцца ахота,
Дзевачкам ісці няволя,
Заняволіла субота
Усё й татулькава работа.

 

Прыпеўкі.Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам.Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тэма.Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы.Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.

Прыпеўкі:
 

 

А скрыпачка, далі бог,
Не жалей жа маіх ног!
Мае ножкі не баляць,
Яны хочуць пагуляць.
Эх, колькі ж нас –
Адна жменечка!
Пагуляем жа
Харашэнечка.

Танцавала рыба з ракам,
А пятрушка з пастарнакам,
А цыбуля з часнаком.
Красна дзеўка з дзецюком.
Рада, рада была баба,
Што дзед утапіўся.
Ліха ж яму нагадзіла –
За куст ухапіўся.

 

Пазаабрадавыя песніПазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.

Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.

Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа.Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны даакаляючайрэчаіснасці.Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.

Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.

На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні.Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi, у гульнявой форме далучыцьдзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнайсамасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.